Вучыся весці запісы з голасу

  1. Не пачынай запісваць матэрыял з першых слоў настаўніка, спачатку выслухай выказваемую ім думку да канца і зразумей яе.

  2. Пачынай запісы ў той момант, калі настаўнік, заканчваючы выкладанне адной думкі, пачынае яе каменціраваць.

  3. Не старайся запісаць матэрыял даслоўна (пры гэтым часта страчваецца галоўная думка, такі запіс цяжка весці),  адкідвай другасныя словы, тыя, без якіх не страчваецца галоўная думка.

  4. Скарачай словы, некаторыя з іх абазначай значкамі. Пасля скарачэнняў пакідай месца, каб скончыць запіс дома.

  5. Старайся пісаць хутка (не менш 120 літар у хвіліну).

  6. Калі ў лекцыі сустракаюцца незразумелыя месцы – пакінь месца ў сшытку, пасля ўрока ўдакладні іх у настаўніка і запішы.

  7. Выкарыстоўвай агульныя правілы напісання канспекта ( рабі водступы, выдзяленні і г.д.).

  8. У бліжэйшыя дні апрацуй тэкст канспекта: выпраў стыль, пастаў знакі прыпынку, дапішы тэкст, падкрэслі галоўнае.

Правілы запісу тэксту

  1. Запісы павінны быць кампактнымі, каб на старонцы змясцілася як мага больш тэксту – гэта паляпшае яго агляд.

  2. У тэксце неабходна прымяняць выдзяленні і размежаванні:

          - падкрэсліванне і адкрэсліванне (для выдзялення загалоўкаў і падзагалоўкаў, вывадаў, адмежавання адной тэмы ад другой). У працэсе першага запісу выдзяленні лепш рабіць чарніламі, якімі вядзецца ўвесь тэкст; другаснае выдзяленне можна рабіць іншым колерам (пры гэтым толькі не трэба  рабіць з тэкста пёстрага малюнка);

          -  водступы (для абазначэння абзацаў і пунктаў плана);

          -  прабельныя радкі (для аддзялення адной думкі ад другой);

          -  нумарацыю;

          - выдзяленне тэкста з дапамогай рамкі (звычайна ў рамкі заключаюць азначэнні, формулы, правілы, законы).

     З цягам часу ў вас выпрацуецца свая сістэма выдзяленняў.

  3. Пры запісе тэксту неабходна карыстацца скарачэннямі.

Як рабіць выпіскі

       Выпісаць – знайшоўшы ў крыніцы неабходную думку, спісаць яе.

  1. Учытайся ў назву артыкула, абдумай яе.

  2. Уважліва чытай тэкст і па ходу чытання коратка выпісвай асноўныя думкі.

  3. Імкніся да кароткіх запісаў.

  4. Аддзяляй адну думку ад другой.

  5. Закончыўшы працу, выпішы ўсе дадзеныя крыніцы.

                   Як скласці канспект

       Канспект – кароткае выкладанне або кароткі запіс зместу.

   Віды канспектаў: план-канспект, тэкстуальны (цытатны), вольны, тэматычны, схематычны.

   Асноўныя патрабаванні да напісання канспекта:

     - сістэмнасць і лагічнасць выкладання;

     - кароткасць;

     - упэўненасць і даказнасць.

      Этапы канспектавання:

   1.Прачытай тэкст, адзнач у ім новыя словы, незразумелыя месцы, імёны, даты; складзі пералік асноўных думак, змешчаных ў тэксце, складзі просты план.

   2.Вызначы ў слоўніку значэнне новых слоў, выпішы іх ў сшытак.

   3.Паўторнае чытанне спалучай з запісамі асноўных думак аўтара і іх ілюстрацый. Запіс вядзі сваімі словамі, не перапісвай тэкст артыкула. Імкніся да кароткасці, карыстайся правіламі запісу тэкста.

   4.Прачытай канспект яшчэ раз, дапрацуй яго.

План-канспект

       Гэта сціслы ў форме плана пераказ прачытанага ці пачутага.

   Характарыстыка канспекта: кароткі, просты, хутка складаецца і запамінаецца; вучыць выбіраць галоўнае, дакладна і лагічна выкладаць думкі. Дае магчымасць засвоіць матэрыял яшчэ ў працэсе вывучэння, усё гэта робіць яго незаменным пры хуткай падрыхтоўцы дакладу, паведамлення. Аднак працаваць з ім праз некаторы  час цяжка, бо дрэнна аднавіць у памяці змест матэрыялу.

        Этапы работы:

   1.Складзі план прачытанага тэксту або выкарыстай гатовы.

   2.Растлумач коратка і ўпэўнена кожны пункт плана, выберы разумную і эфектыўную форму запісу.

   3.Сфармулюй і запішы вывад.

Тэкстуальны (цытатны) канспект

       Гэта канспект, створаны з адрыўкаў першакрыніцы – цытат.

   Характарыстыка канспекта: будуецца з выказванняў аўтара, з выкладзеных ім фактаў; выкарыстоўваецца для працы з першакрыніцай; да яго можна звяртацца шматразова.   Аднак  ён не  садзейнічае  актыўнай  разумовай працы, як правіла, служыць толькі ілюстрацыяй да вывучаемай тэмы.

       Этапы работы:

    1.Прачытай тэкст, адзнач у ім асноўны змест, вылучы цытаты, якія пойдуць у канспект.

    2.Карыстаючыся правіламі скарачэння цытат, выпішы іх ў сшытак. Форма запісу можа быць рознай, напрыклад:

       1)....(цытата);

          ....(цытата);

          ....(вывад).

       2) асноўныя пытанні; доказы (цытаты); вывады.

    3.Прачытай напісаны тэкст, параўнай яго з арыгіналам.

    4.Зрабі агульны вывад

                                   Вольны канспект

      Гэта спалучэнне выпісак, цытат, тэзісаў.

    Характарыстыка канспекта: ён патрабуе сур’ёзных складанасцей пры састаўленні; у высокай ступені садзейнічае засваенню матэрыяла, патрабуе ўмення актыўнага выкарыстання ўсіх тыпаў запісаў: планаў, тэзісаў, выпісак.

       Этапы работы:

   1.Выкарыстоўваючы крыніцы, выберы матэрыял па неабходнай тэме, вывучы яго і глубока абдумай.

   2.Зрабі неабходныя выпіскі асноўных думак, цытат, складзі тэзісы.

   3.Выкарыстоўваючы падрыхтаваны матэрыял, сфармуліруйце асноўныя палажэнні па тэме.

Тэматычны канспект

      Гэта канспект адказу на пастаўленае пытанне або канспект вучэбнага матэрыялу тэмы.

    Характарыстыка канспекта: ён можа быць абзорным і храналагічным; вучыць аналізаваць розныя пункты гледжання на адно і тое ж пытанне,  выкарыстоўваць свае веды і асабісты вопыт; выкарыстоўваецца ў працэсе работы над дакладам, паведамленнем,  рэфератам.

       Этапы работы:

   1. Вывучы некалькі крыніц і зрабі з іх выбарку матэрыялу па вызначанай тэме або храналогіі.

   2. Думкава аформі прачытаны матэрыял у выглядзе плана.

   3.Карыстаючыся гэтым планам, коратка, сваімі словамі выкладзі асноўны матэрыял.

Як скласці тэзісы

      Тэзіс – палажэнне, коратка выкладаючае якую-небудзь ідэю, а таксама адну з асноўных думак лекцыі, даклада, сачынення.

    1.Пазнаёмся са зместам матэрыяла, звярні ўвагу на шрыфтавыя выдзяленні, гэта падказка табе дапаможа ў рабоце.

    2. Разбі тэкст на сэнсавыя блокі (з дапамогай плана або адкрэслівання).

    3. Вызначы галоўную думку кожнай часткі (можна падкрэсліваннем).

    4. Абдумай сутнасць выдзеленага, сфармуліруй сваімі словамі або знайдзі  падыходзячую фармуліроўку ў тэксце.

    5. Тэзісы пранумаруй – гэта дазволіць захаваць логіку аўтарскіх думак.

    6.Аддзяляй прабельным радком адзін тэзіс ад другога – гэта аблегчыць наступную работу з імі.

Вучыся правільна выказваць свае думкі

   1.Каб навучыцца правільна выказваць свае думкі, неабходна навучыцца чытаць і слухаць.

   2.Чытаючы, не толькі ўнікай у сутнасць напісанага, але і пастарайся ўбачыць, пачуць, зразумець і запомніць мастацкія асаблівасці мовы.

   3.Назапашванню актыўнага запасу слоў дапаможа спецыяльная работа: завядзі слоўнік для запісу новых слоў, трэніруй сябе ў вымаўленні і напісанні, падбірай да слоў антонімы і сінонімы, вывучай словы, якія ўжываюцца ў пераносным сэнсе.

   4.Імкніся не толькі зразумець сэнс мовы аратара, але і запамінай прыёмы яе пабудовы.

   5.Сачы за тым, каб у размове не сустракаліся словы-паразіты, не дапускай непатрэбных паўтораў – гэта абядняе мову.

   6.Сачы за пабудовай сказаў, пазбягай асабліва складаных канструкцый.

   7.Кожны дзень чытай услых па 15-20 хвілін, унікай у сэнс тэкста, вызначай, дзе неабходна зрабіць націск, прыпынак, які тон надаць мове.

Вучыся працаваць з паняццямі

      Паняцце – лагічна аформленая думка аб прадмеце.

         Паслядоўнасць дзеянняў:

   1.Назаві разглядаемае паняцце, дай яго азначэнне.

   2.Вычлені вядучыя ўласцівасці паняцця, па якіх яно адрозніваецца ад іншых паняццяў гэтага тыпу.

   3.Прывядзі прыклад, канкрэтызуючы дадзенае паняцце, знайдзі вобласць яго прымянення.

   4.Паспрабуй звязаць яго з іншымі паняццямі дадзенага прадмета і мяжуючых з ім дысцыплін.

   5.Выкарыстоўваючы дадзенае паняцце,складзі невялікі расказ.

Агульны план вывучэння з’яў

       З’ява – тое, у чым выяўляецца, знаходзіцца сутнасць, а таксама ўвогуле ўсякае праяўленне чаго-небудзь.

   1.Знешнія прыкметы з’явы.

   2.Умовы, пры якіх яна выяўляецца.

   3.Сутнасць з’явы і механізм працякання.

   4.Сувязь з іншымі з’явамі.

   5.Колькасная характарыстыка (можа і не быць).

   6.Выкарыстанне ў практыцы.

Як тлумачыць тэорыю

       Тэорыя – вучэнне, сістэма навуковых прынцыпаў, ідэй, абагульняючых практычны вопыт і адлюстроўваючых заканамернасці прыроды, грамадства, мышлення.

   1.Выяві, якія факты, назіранні паслужылі асновай для фарміравання тэорыі.

   2.Назаві асноўныя паняцці, палажэнні тэорыі.

   3.Вызначы кола з’яў, якія тлумачацца дадзенай тэорыяй.

   4.Прывядзі доследныя і эксперыментальныя дадзеныя, якія могуць служыць доказам правільнасці тэорыі.

   5.Назаві вобласць практычнага прымянення дадзенай тэорыі.

Вучыся тлумачыць закон

       Закон – сувязь і ўзаемасувязь якіх-небудзь з’яў аб’ектыўнай сапраўднасці.

   1.Выяві, паміж якімі з’явамі ці велічынямі ўсталёўвае сувязь дадзены закон.

   2.Апішы шляхі адкрыцця дадзенага закону.

   3.Прывядзі фармулёўку закону.

   4.Паспрабуй запісаць яго ў сімвалічнай форме або праз матэматычнае выражэнне.

   5.Прывядзі доказы ў бок існавання закону.

   6.Назаві вобласць практычнага прымянення дазенага закону.

Вучыся праводзіць параўнанні

      Параўнаць – паставіць побач, супрацьпаставіць для вызначэння падабенства і адрознення.

       Парадак параўнання:

   1.Знайдзі адказ на пытанне: хто такі, што такое?

   2.Супрацьпастаў азначэнні двух прадметаў ці з’яў. Знайдзі асноўнае падабенства.

   3.Вылучы асноўныя прыкметы кожнага прадмета.

   4.Супрацьпастаў абодва або некалькі параўноўваемых прадметаў па адных і тых жа вылучаных прыкметах.

   5.Высветлі ўсе прыкметы падабенства і адрознення аб’ектаў.

   6.Знайдзі і растлумач прычыны падабенства і адрознення.

Вучыся праводзіць аналіз

      Аналіз – працэс мысленнага і рэальнага расчлянення прадмета (з’явы, працэса), а таксама выдзялення асобных частак, прыкмет, уласцівасцей.

        Парадак аналізу:

   1.Мысленна расчляні аб’ект, прадмет, з’яву на асобныя састаўныя часткі, якія маюць пэўнае функцыянальнае значэнне.

   2.Пастарайся знайсці ў выдзеленых блоках характэрныя асаблівасці, дэталі вывучаемага прадмета.

   3.Падумай аб прычынах такога раздзялення на блокі.

Вучыся праводзіць сінтэз

       Сінтэз – мысленнае злучэнне асобных элементаў, частак, прыкмет у адзінае цэлае.

   1.Сінтэз неабходна пачынаць са знаходжання адказу на пытанне: на аснове чаго адбываецца злучэнне вывучаемых частак у адзінае цэлае?

   2.Для адказу на гэта пытанне правядзі падрабязны аналіз вывучаемых з’яў.

   3.Знайдзі сувязь паміж асобнымі часткамі з’явы, аб’яднай іх, абагульні атрыманыя звесткі.

Вучыся праводзіць абагульненні

      Абагульненне – разумовы працэс, які прыводзіць да знаходжання агульнага ў дадзеных прадметах ці з’явах.

          Паслядоўнасць абагульнення:

   1.Знайдзі найбольш важныя моманты ў разглядаемых фактах або з’явах.

   2.Вызнач іх падабенства.

   3.Вызначы сувязь паміж імі.

   4.Сфармулюй агульны вывад.

План правядзення эксперымента  і назірання

Эксперымент – навуковы дослед, спроба зрабіць, выканаць нешта.

     I.Сфармулюй мэту правядзення эксперымента (назірання).

       1.Зрабі меркаванне аб магчымых выніках, сфрамулюй гіпотэзу.

       2.Выяві сувязь аб’екта, выбранага для назірання, з іншымі ўжо вядомымі аб’ектамі.

   II.Сплануй правядзенне эксперымента (назірання).

       1.Выяві, якія ўмовы, матэрыялы неабходны для гэтага.

       2.Складзі ў думках схему яго правядзення.

       3.Выберы найбольш аптымальны спосаб фіксавання вынікаў.

   III.Правядзі эксперымент (назіранне).

      1.Паслядоўна ажыццяві ўсе этапы эксперымента.

      2.Правядзі неабходныя вымярэнні, замалёўкі, запішы вынікі.

      3.Правер дакладнасць атрыманых вынікаў.

   IV.Апрацуй атрыманыя вынікі.

     1.Параўнай атрыманыя вынікі з прапанаванай раней гіпотэзай.

     2.Сфармулюй вывад.

     3.Растлумач, што даказвае дадзены эксперымент, звяжы яго з вывучанымі з’явамі, тэорыямі, законамі.

Вучыся правільна назіраць

    1.Абдумай мэту назірання.

    2.Удакладні аб’ект назірання.

    3.Распрацуй план назірання.

    4.Вызначы форму запісу назіраемых з’яў ( у працэсе назірання ці адразу пасля яго заканчэння).

   5.Назіранні паўтары 2-3 разы з мэтай павышэння яго аб’ектыўнасці.

   6.Пры апісанні назіраемых з’яў звярні ўвагу на тое, як яна працякала ў часе і пры якіх умовах.

   7.Помні, што мэта апісання з’яў – выявіць найбольш дакладна і поўна іх прыкметы.

   8.Пры апісанні вынікаў назірання звярні ўвагу на тое, што істотна новае было высветлена і што агульнага з раней вывучаным.

   9.Атрыманыя вынікі аформі ў выглядзе пісьмовай справаздачы або графічна (у выглядзе малюнкаў і схем).

Памятка па складанню даклада

   1.Прачытай і абдумай тэму даклада.

   2.Вывучы рэкамендаваную літаратуру.

   3.Выберы неабходны для даклада матэрыял.

   4.Зрабі неабходныя выпіскі з гэтага матэрыялу.

   5.Складзі план даклада, пракансультуйся па ім з настаўнікам.

   6.Пісьмова аформі яго змест (тэкст пішы на адным баку разгорнутых двайных лістоў сшытка, у канцы ўкажы спіс літаратуры, якой карыстаўся пры напісанні даклада).

Памятка падрыхтоўкі да семінара

     Для таго, каб падрыхтавацца да выступлення на семінары, неабходна:

   1.Уважліва прачытаць пытанне або заданне.

   2.Пастарайцца адказаць на яго, не зазіраючы ў падручнік, выкарыстоўваючы веды, якія маюцца.

   3.Прачытаць старонкі падручніка, указаныя ў рэкамендацыях да семінара, знайсці ў іх адказы на пастаўленае пытанне, абдумаць прачытанае і, калі не ўсё зразумела, звярнуцца за кансультацыяй да настаўніка.

   4.Вывучыць усе матэрыялы, прапанаваныя ў кутку самападрыхтоўкі.

   5.Прачытаць адпаведны матэрыял ў рэкамендаванай літаратуры.

   6.Прадумаць вусна поўны змест адказу на пытанне.

   7.Зафіксаваць вынік самастойнай падрыхтоўкі, запісаўшы план выступлення або яго тэзісы (кароткі змест), канспект адказу (або поўны тэкст).

   8.Прадумаць змест выступлення, яно павінна быць кароткім, лагічным, даказальным, калі магчыма, звязаным з асабістым вопытам; пажадана, каб яно суправаджалася ілюстрацыямі.