Палажэнне аб круглагадзічнай школьнай алімпіядзе

1.Задачы алімпіяды.

 

 Асноўнымі задачамі алімпіяды з’яўляюцца:

  -  павышэнне цікавасці вучняў школы да вывучаемых агульнаадукацыйных прадметаў;

  - выяўленне найбольш здольных і адораных вучняў школы;

  -  стварэнне ўмоў для якаснай падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў розных  прадметных алімпіядах і конкурсах, паступлення ў ВНУ і ССНУ.

 

2.Парадак правядзення алімпіяды.

 

  Алімпіяда праводзіцца на працягу навучальнага года ў тры туры:

Кожны тур утрымлівае 5-10 заданняў тэарэтычнага і практычнага характару ў адпаведнасці са спецыфікай прадмета. Заданні кожнага тура алімпіяд распрацоўваюцца настаўнікамі-прадметнікамі. Вучні могуць прымаць удзел у І этапе Рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, а таксама дыстанцыйных алімпіядах, якія залічваюцца за адзін з этапаў. Тэрмін выканання заданняў -  2-3 тыдні ў пазаўрочны час, ці ў тэрміны вызначаныя палажэннямі конкурсаў і алімпіяд.

 

3.Удзельнікі алімпіяды.

 

  У алімпіядзе прымаюць удзел усе жадаючыя вучні 3-11 класаў. Алімпіяда праводзіцца па ўсіх навучальных прадметах акрамя фізічнай культуры і здароўя, дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі, выяўленчага мастацтва і чарчэння. 

 

4.Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне.

 

  Школьнае журы падводзіць вынікі асабістага першынства кожнага тура. За кожны тур вучні атрымоўваюць балы. Балы за ўдзел ва ўсіх турах суміруюцца і вызначаюцца індывідуальныя рэйтынгі. У маі падводзяцца канчатковыя вынікі, пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі.

 

5.Рабочыя  органы алімпіяды.

 

     Для арганізацыі і правядзення школьных прадметрых алімпіяд ствараецца аргкамітэт і журы. Школьны арганізацыйны камітэт у складзе дырэктара школы, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кіраўніка метадычнага савета сочыць за выкананнем “Палажэння аб школьнай круглагадзічнай алімпіядзе”.

    Журы ў складзе намесніка дырэктара па вучэбн-выхаваўчай рабоце, настаўнікаў-прадметнікаў вызначае крытэрыі ацэнкі выканання заданняў, правярае і ацэньвае работы, знаёміць удзельнікаў з вынікамі праверкі работ і аўтарскімі рашэннямі задач, разглядае апеляцыі, вызначае пераможцаў, дае справаздачу аргкамітэту.

      Заданні алімпіяд зацвярджаюцца на метадычным савеце школы.